Яны працягвалi яму рукi, i кожная трымала ў правай руцэ зацукраванае пернiкавае парася, якое не часта пашанцуе купiць у гандляркi. Яльмар, праплываючы мiма, хапаўся за адзiн канец пернiка, прынцэса моцна трымалася за другi, i пернiк разломваўся напалам; кожны атрымлiваў сваю долю: Яльмар больш, прынцэса менш. Каля ўсiх палацаў неслi варту маленькiя прынцы; яны аддавалi Яльмару чэсць залатымi шаблямi i абсыпалi яго разынкамi i алавянымi салдацiкамi, - вось што значыць калi сапраўдныя прынцы!

Яльмар плыў праз лес, праз нейкiя вялiкiя залы i гарады... Праплыў ён i праз той горад, дзе жыла яго старая нянька, якая песцiла яго, калi ён быў яшчэ малым, i вельмi любiла свайго гадаванца, i вось ён убачыў яе; яна кланялася, пасылала яму рукою паветраныя пацалункi i спявала харошанькую песеньку, якую сама склала i прыслала Яльмару:

Мой Яльмар, цябе ўспамiнаю,

Калi пад цянiсты прыходжу вяз.

Выказаць не магу, як жадаю

Убачыць цябе яшчэ хоць бы раз!

Цябе ў калысцы я калыхала,

Вучыла хадзiць, гаварыць.

I ў шчочкi i ў лоб цалавала,

Дык як жа мне цябе не любiць!

Люблю цябе, мiлы i радасны мой,

Хай будзе навекi i Бог наш з табой!

I птушкi падпявалi ёй, кветкi танцавалi, а старыя вербы варушылiся, як быццам Оле-Лукойе i iм апавядаў казку.

Серада

Ну i дождж лiў! Яльмар чуў гэты страшны шум нават у сне; калi ж Оле-Лукойе адчынiў акно, аказалася, што вада стаяла на ўзроўнi падаконнiка. Цэлае возера! Затое да дома прычалiў цудоўнейшы карабель.

- Хочаш праехаць, Яльмар? - спытаў Оле. - Пабываеш ноччу на чужой зямлi, а ранiцай - зноў будзеш дома?

I вось Яльмар, па-святочнаму прыбраны, апынуўся на караблi. Надвор'е тут жа праяснiлася, i яны паплылi па вулiцах, каля царквы - вакол было адно суцэльнае возера. Нарэшце яны адплылi так далёка, што зямля зусiм знiкла з вачэй. Высока ў паднеб'i ляцелi буслы; яны сабралiся ў далёкiя цёплыя краiны i ляцелi доўгай чарадой, адзiн за адным. Яны былi ўжо некалькi дзён у дарозе, i адзiн з iх так стамiўся, што крылы амаль не слухалiся яго. Ён ляцеў ззаду, а потым адстаў i пачаў апускацца на сваiх аслабелых крылах усё нiжэй i нiжэй, вось калыхнуў iмi яшчэ разы два, але... дарэмна! Хутка ён зачапiўся за мачту карабля, слiзгануў i - бах! - звалiўся прама на палубу.

Юнга падхапiў яго i пасадзiў у птушнiк да курэй, качак i iндычак. Бедалага бусел стаяў i панура аглядаўся.

- Бач якi! - сказалi куры.

А iндыйскi певень надзьмуўся, як толькi мог, i спытаў у бусла, хто ён такi; качкi ж падалiся назад, падпiхваючы адна адну крыламi, кракалi: "Дур-рань! Дур-рань!"

I бусел расказаў iм пра гарачую Афрыку, пра пiрамiды i страусаў, якiя носяцца па пустынi з хуткасцю дзiкiх коней, але качкi нiчога не зразумелi i зноў пачалi падпiхваць адна адну:

- Ну цi не дурань ён?

- Канечне, дурань! - сказаў iндыйскi певень i сярдзiта забубнiў. Бусел змоўк i пачаў думаць пра сваю Афрыку.

- Якiя ў вас цудоўныя тонкiя ногi! - сказаў iндыйскi певень - Пачым аршын?

- Крак! Крак! Крак! - закрычалi смешныя качкi, але бусел як бы i не чуў.

- Маглi б i вы пасмяяцца з намi! - сказаў буслу iндыйскi певень. - Вельмi цiкава! Ды куды гэта, думаю, вельмi нiзка для яго! Увогуле, нельга сказаць, каб ён вылучаўся кемлiвасцю! Што ж, будзем самi весялiцца!

I курыцы квакталi, качкi кракалi, i гэта страшна забаўляла.

Але Яльмар падышоў да птушнiка, адчынiў дзверцы, павабiў бусла, i той выскачыў да яго на палубу, - ён паспеў ужо адпачыць. I вось бусел як быццам пакланiўся Яльмару ў знак удзячнасцi, узмахнуў шырокiмi крыламi i паляцеў на поўдзень. А куры закудахталi, качкi закракалi, iндыйскi ж певень так надзьмуўся, што грабеньчык у яго налiўся крывёй.

- Заўтра звараць з вас булён! - сказаў Яльмар i прачнуўся зноў у сваiм маленькiм ложку.

Слаўна пападарожнiчалi ноччу яны з Лукойе.

Чацвер

- Ведаеш што? - сказаў Оле-Лукойе. - Толькi не палохайся! Я зараз пакажу табе мышку! - I праўда, ён трымаў у руцэ цудоўную мышку. Яна прыбегла запрасiць яго на вяселле! - Дзве мышкi збiраюцца сёння ноччу пажанiцца. Жывуць яны пад падлогай у кладоўцы тваёй мацi. Выдатнае памяшканне, кажуць.

- А як жа я працiснуся скрозь маленькую дзiрачку ў падлозе? - спытаў Яльмар.

- Ах, павер мне! - сказаў Оле-Лукойе. - Ты ў мяне станеш маленькiм.

I ён дакрануўся да хлопчыка сваёй чароўнай спрынцоўкай. Яльмар раптам пачаў памяншацца, памяншацца i нарэшце стаў як пальчык.

- Цяпер можна будзе пазычыць мундзiр у алавянага салдацiка. Я думаю, гэты ўбор падойдзе: мундзiр жа так упрыгожвае, ты ж iдзеш у госцi!

- Ну добра! - згадзiўся Яльмар, пераапрануўся i стаў падобным на ўзорнага алавянага салдацiка.

- Цi не жадаеце сесцi ў напарстак вашай матулi? - сказала Яльмару мышка. Я буду мець гонар адвезцi вас.

- Ах, няўжо вы самi будзеце турбавацца, фрокен! - сказаў Яльмар, i вось яны паехалi на мышынае вяселле.

Праслiзнуўшы ў дзiрачку, прагрызеную мышамi ў падлозе, яны трапiлi спачатку ў доўгi вузкi калiдор, тут якраз толькi i можна было праехаць у напарстку. Калiдор быў ярка асветлены гнiлушкамi.

- Дык жа цудоўны пах? - спытала мышка-вазнiца. - Увесь калiдор змазаны салам! Што бывае лепшым?

Нарэшце дабралiся i да самой залы, дзе адбывалася вяселле. Дарэмна, перашэптваючыся i перасмейваючыся памiж сабой, стаялi ўсе мышкi-дамы, а налева, закручваючы лапкамi вусы, - мышкi-кавалеры, а пасярэдзiне, на выедзеным кавалачку сыру, узвышалiся самi жанiх i нявеста i страшна цалавалiся ва ўсiх на вачах. Што ж, яны былi заручаны i рыхтавалiся пажанiцца.

А госцi ўсё прыбывалi i прыбывалi; мышы ледзь не душылi адна адну, i вось шчаслiвую парачку адцiснулi да самых дзвярэй, так што нiкому больш нельга было нi ўвайсцi, нi выйсцi. Зала, як i калiдор, уся была змазана салам; другiх пачастункаў не было; а на дэсерт гасцей абносiлi гарошынай, на якой адна сваячка маладых выгрызла iх iмёны, а больш правiльна - усяго першыя лiтары. Дзiва, ды i толькi!

Усе мышы аб'явiлi, што вяселле было цудоўнае i памяць застанецца аб iм надзвычай прыемная.

Яльмар паехаў дамоў. Давялося яму пабываць у славутай кампанii, хаця i патрэбна было яму добра памуляцца i апрануць мундзiр алавянага салдацiка.

Пятнiца

- Проста не верыцца, што так многа ёсць пажылых людзей, якiм хочацца паклiкаць мяне да сябе! - сказаў Оле-Лукойе. - Асаблiва жадаюць гэтага тыя, хто зрабiў што-небудзь дрэннае. "Добранькi, мiленькi Оле, - кажуць яны мне, мы проста не можам заплюшчыць вачэй, не спiм начамi i бачым вакол сябе ўсё тое дрэннае, што мы зрабiлi. Яны, нiбы гадкiя маленькiя тролi, сядзяць на краях ложка i пырскаюць на вас кiпенем, хай бы ты прыйшоў i прагнаў iх. Мы б з задавальненнем заплацiлi табе. Оле! - дадаюць яны з глыбокiм уздыхам. Спакойнай табе ночы, Оле! Грошы на акне!" Ды што мне грошы! Я нi ў каго не прашу iх!