Марыля(устаўшы). Не веру я табе! Ты вечна толькі штось незвычайнае выдумляеш, каб толькі мазгі каму завясці і аплуціць. Але вось што: прысягні, што гэта няпраўда, што ты сама туды не хадзіла! Прысягні! Іначай і мяне з розуму звядзеш, як сама ўжо, відаць, сходзіш.

Зоська(устаючы). Прысягну, мамачка! На што хочаш прысягну, што гэта цень мой быў. На што хочаш прысягну! Руку дам праз сваю галаву.

Марыля. Не трэба мне твае галавы. (Паказваючы на абраз.) Вось, перад Богам прысягай! Перад яго абразом. (Зоська змагаецца з сабой.) Ну, чаго чакаеш? Станавіся на калені і прысягай!

Зоська(апускаючыся на калені перад абразом). Мамка, я баюся! Страх нейкі ўсю мяне праймае.

Марыля. Складай пальцы накрыж і прысягай! Іначай я асляплю цябе, каб да смерці туды сцежкі не знайшла!

Зоська(складаючы пальцы накрыж). Мамка, мамачка! Не губіце мяне! Я не магу!.. Я не ведаю, каторае з нас цень мой, а каторае я сама?

Марыля. А калі я табе вочы выкалю, тады даве-даешся? Га! Даведаешся тады?

Чуваць прыбліжаючаеся насвістванне.

Зоська. (прасвятлеўшы). Мамачка! Ён сам — цень мой — ідзе! Удваіх з ім будзем прысягаць!

Марыля. (заламаўшы рукі на нале). Што са мною? Што з ей? Што за благі дух яе папутаў? Развалена хата, закопаны бацька, а яна? (Глуха.) Зоська! Зосечка!..

Зоська. (як бы ў экстазе). Мама! Мамачка! Ясны месяц да залатой зоркі плыве, зялёны явар да калінкі свае хіліцца, а ён — цень мой — з далёкіх краеў да мяне прыбывае, дарагія падаркі прыносіць: гарачае сэрца, задумную душу, бязмежнае мілаванне!

Марыля. Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..

Уваходзіць Паніч.

З'ява VI

Mapыля, Зоська, Паніч.

Зоська(усхопліваецца і з распасцёртымі рукамі хоча кінуцца к Панічу, але Марыля, сама гэтага не бачачы, загароджвае ёй сабою дарогу). Паніч, панічок к нам прыйшоў.

Паніч(пакручваючы палачкай). Ці Сымон дома?

Марыля. Дома, панічок! Ён толькі недзе выйшаў; зараз вернецца.

Зоська(падносщь Панічу ўслончык і засцілае хусткай). Садзіцеся, панічок. Я... мы так рады, што ты... вы прыйшлі, так рады... Садзіцеся.

Паніч. Не уважай, Зоська, маю час і пастаяць. (Паўза.) Што гэты Сымон ваш думае? Чаму ён не выносіцца адгэтуль і вам не дае якога-небудзь прыстанішча?

Зоська. Мы скора, панічок, выедзем. Не гневайцеся!

Марыля. Вельмі ён заеўся; я — маці яго — І то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!

Зоська. Сымону жаль па тэту адойдзе, і мы пой-дзем. Не будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што не будзем.

Паніч. Праз бацькава і яго упорства хату толькі напрасна прыйшлося раскідаць.

Зоська. Нічога, панічок. Шкода толькі, што тата павесіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.

Паніч. Як жа цяпер здароўе Лявоніхі?

Марыля. Дзякую, панічу, за пытанне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасля таго хадзіць, а цяпер як-колечы валачу ногі; каб толькі скарэй куды-небудь далей звала-чыся!

Паніч(садзячыся на услончыку). Ну, а як Зоська гадуецца?

Зоська. Як, панічок, бачыце! Жыву апошнія часы на свеце і свету не бачу. Адна мая радасць, адно мае шчасце, калі з та... калі ўночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та... к свайму месячыку яснаму. Так цяпер, панічок, жыву я і чакаю... толькі ночкі чакаю!.. (Садзіцца па зямлі непадалёк ад Паніча і з любасцю паглядае на яго.)

Марыля(убок). Скажу яму, усе чыста скажу! Можа, ён мае сумленне заспакоіць. (Да Патча, змагаючыся з сабою.) Скажыце, панічок, скажыце, сакало-чак... не загневайцеся на мяне!.. (Валіцца к яго нагая.) Не губіце яе, панічок! Яна яшчэ дзіцянё і нічога не знае... Не губіце! Мейце ласку над маткай! Можа ж, і вам калі дзетак Бог пашле... Не губіце! Я яе гэтымі самым! грудзьмі карміла, што і цябе!.. Зжальцеся над беднай удавой! Ці праўда, што яна к вам... што яна? (Слезы не даюць ёй вы-гаварыць. Ашраецца адной рукой аб услончык.)

Зоська. Мамка нічога не ведае... Я аб нічым ёй не казала... Даруйце ёй, панічок!

Паніч(устаючы). Што? што, Лявоніха, хочаш ад мяне? Я нічога не разумею! Я ж не магу пазволіць ізноў тут хату ставіць, калі мне тэту сялібу трэба прылучыць да двара. Раз выкінулі вас, то і ўсё тут. А калі захочаце служыць у мяне, то я ў дварэ дам хату.

Марыля. Я не аб гэта. Я... я малю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Табе, панічок, нічога не станецца, а яна згіне, прападзе за нямашто!

Паніч. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?

Зоська. Я, мамачка, не згіну, а калі і згіну, то мой цень астанецца і будзе жыць на свеце да сканчэння вякоў. Так! Цень будзе жыць, калі я згіну.

Марыля. Чуеце, панічок, што яна кажа? Гэта ты яе ачараваў. Гэта ты мне дачку выдзіраеш! Лепей сэрца ў мяне, яе маткі, выдзеры і зрабі з яго свечку сабе, але дачкі не вырывай у няшчаснай удавы!

Зоська(падыходзячы к матцы, абымае і цалуе ў галаву). Зязюлька мая падстрэленая! Усе роўна тады ці сяды рассыплюцца твае дзеткі па беламу свету, І будуць каршуны кляваць цела іх і хлёптаць кроў цёплую, а шумны вецер паразмятае перайка і чорным пясочкам костачкі іх прысыпе. Толькі ты, зязюлька, гэтага саколіка цяпер не кляні — ён нічога не вінен; я лепей за цябе ведаю.

Марыля(пасоўваючыся з услончыка к нагам Патча). Панічок! Я цябе дзіцянём пры сваіх грудзях выпесці-ла, выняньчыла!.. Я ж цябе магла ўтапіць, задушыць, але ты жывеш і цвіцеш. Не забівай жа ты мяне і адваражы, вярні мне маю Зоську! I ў цябе матка была...

Паніч. Позна ўжо, цётка!

Марыля. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...

Пры апошніх словах Паніча ўваходзіць Сымон з тапаром у руках, каторым увесь час пакручвае. Зоська першая ўгледзела Сымона і адышла ўбок.

З'ява VII

Тыя ж і Сымон.

Сымон. Эгэ! Шчырая малітва, відаць, адбываецца перад панічом.

Марыля ўстае і адыходзіць убок.

Зоська. Гэта мамка так сабе! Прасілі паніча, каб пазволіў яшчэ час які тут пасядзець.

Сымон. А ты прасіла, каб ён табе пазволіў там, у яго, ночкі праседжваць.

Паніч. Ты, мой міленькі, азвярэў і не помніш сам, што кажаш. Ведай тое: што кіўну я толькі пальцам, і ты зараз жа зазвоніш ланцугамі за напад на маіх людзей з тапаром, калі ягамосця з хаты выпрошвалі.

Сымон. Ведаю, ведаю! Але пакуль гэта мая сяст-рычка не абрыдне панічу, то ён на яе брата і на матку не кіўне пальцам.

Зоська(увесь час сочыць за Сымонам і тапаром). Братачка! Нашто ты сваю сястру так у балота топчаш? Яшчэ і паміма цябе яе людзі натопчуцца! Кінь дакучаць панічу і мне: гэтым бядзе не паможаш!

Сымон. Ха-ха-ха! Можа, на калені скажаш стаць і маліцца перад ім? (Да Паніча.) Чаго, паніч, прыйшоў сюды? Ці ж табе мала, што яна туды, пад твой палац, бегае? Ці ж табе гэтага мала?

Паніч. Я прыйшоў табе сказаць: дакуль вы будзеце сядзець на маім полі?

Сымон. Я не на панічовым сяджу, а на сваім, і ніхто мяне згэтуль не згоніць!

Паніч А закон нашто?